novikvv: (Беларусь)
[personal profile] novikvv
Ружовыя акуляры
Адзеў ды хадзі шчаслівы.
Навошта табе фармуляры,
Загады ды дырэктывы?

Хавайся, братка, у мроях
Ад сацыяльнай машыны.
Сокал ляціць па-над гарою.
Воля – мая айчына.

Навошта гэтыя межы,
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны,
Калі за іх гінуць?

Ружовыя акуляры
Адзеў ды хадзі свабодны.
Дзяржава шукае ахвяру,
Шукае тых, хто не згодны.

Не згодны быць памяркоўным,
Верыць у рай па экране.
Сокал ляціць па-над лесам цудоўным.
Воля – маё каханне.

Навошта гэтыя межы,
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны,
Калі за іх гінуць?

Дзяржава табе гарантуе жыццё:
Чарка, скварка, ланцуг – вось і ўсё.

Толькi малiся штандартам улады,
Глядзi па БТ святую нараду.
Дзяржава табе гарантуе рай -
Толькi ў Суперлато гуляй.

Кватэра, фазэнда, хлеў, парасё,
Чарка, скварка, ланцуг – вось і ўсё.

Навошта гэтыя межы,
Калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны,
Калі за іх гінуць?
From:
Anonymous( )Anonymous This account has disabled anonymous posting.
OpenID( )OpenID You can comment on this post while signed in with an account from many other sites, once you have confirmed your email address. Sign in using OpenID.
User
Account name:
Password:
If you don't have an account you can create one now.
Subject:
HTML doesn't work in the subject.

Message:

 
Notice: This account is set to log the IP addresses of everyone who comments.
Links will be displayed as unclickable URLs to help prevent spam.

Profile

novikvv: (Default)
novikvv

March 2015

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 08:34 am
Powered by Dreamwidth Studios